Паслугі грузаперавозак

Eckerö Line забяспечвае кожны дзень аказанне надзейнай і высакаякаснай паслугі грузаперавозак паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Аперуючы сваімі двума суднамі - паромам MS Finlandia і MS Finbo Cargo - мы прапануем да 62 адпраўленняў у тыдзень для вашых грузавых і лагістычных рашэнняў.

Паром MS Finlandia адплывае з цэнтра горада Хельсінкі (заходні порт Helsinki West Harbour) у цэнтр горада Таліна (А-тэрмінал старога порта Таліна Tallinn Old Port A-terminal). Час у шляху парома MS Finlandia ўсяго 2 гадзіны і 15 хвілін.

Паром MS Finbo Cargo адпраўляецца з порта Вуасаары ў Хельсінкі і прыбывае ў порт Муўга ў Таліне. Порты Муўга і Вуасаары знаходзяцца па-за горадам (дзеля адхіленьня пробак у цэнтры гарадоў) і маюць прамое злучэнне і прамыя зносіны з кольцавымі дарогамі са зручным выездам на аўтамагістраль. Час у шляху парома MS Finbo Cargo 2 гадзіны і 45 хвілін.


Абодва паромы Eckerö Line перавозяць у асноўным цяжкавікі, грузавыя фуры, фургоны, прычэпы, а таксама негабарытныя аўтамабілі, механізмы і іншыя агрэгаты без кіроўцаў, прадметы, класіфікаваныя як небяспечныя прадметы (ММО). Шырокі задні адкідны борт і высокая адкрытая палуба парома MS Finbo Cargo выключна падыходзяць для перавозкі буйнагабарытных і небяспечных грузаў.

Квіток на паслугі грузаперавозак ад Eckerö Line уключае ўваход у залу для вадзіцеляў (Lounge) і ў лазню, якая адкрыта толькі для выкарыстання вадзіцелямі.

Таксама Eckerö Line прапануе дадатковыя паслугі для вадзіцеляў: гэтыя паслугі не ўваходзяць у кошт квітка для грузаперавозак, але іх можна дадаць за дадатковую плату: зручныя каюты і смачная ежа для вадзіцеляў.

Можаце напісаць нам па э-мэйле: [email protected]
Можаце звязацца з намі па тэлефоне: +358 9 685 3957
Або запоўніць форму для атрымання цэнавай прапановы тут: https://www.eckeroline.com/cargo-form 

Азнаёміцца з раскладам паромаў для грузаперавозак на англійскай мове можна тут: https://www.eckeroline.com/cargo-timetable 
Прачытаць больш інфармацыі аб нашых паромах і паслугах грузаперавозак на англійскай мове можна тут: https://www.eckeroline.com/cargo