Ежа на пароме


MS Finlandia

У моры заўсёды абуджацца апетыт, але, на шчасце, ежа кухараў парома заўсёды падабаецца больш за ўсё! На борце паромы знойдзеце заўсёды вялікі выбар магчымасцяў харчавання - пачынаючы ад гонару парома рэстарана-буфета Eckerö і заканчваючы лёгкімі і маленькімі закускамі ў нашых барах. Рэстаран-буфет Eckerö Buffet прапануе вялікі і смачны выбар фінскай ежы!

Аматары піцы знойдуць некалькі відаў піцы ў нашым піца-бары Paja. Бутэрброды, піражкі, а таксама гарачую ежу знойдзеце ў нашым бістро-кафэ Satama. Аматары салодкага знойдуць марожанае і торцікі ў нашым кафэ.

Атрымлівайце асалоду ад смачнай фінскай ежы на борце парома падчас марскога падарожжа паміж Талінам і Хельсінкі!

Меню Eckerö Buffet складаюць нашы кухары, якія прапануюць на кожны сезон года адпаведную ежу, выкарыстоўваючы максімальна шмат сезонных свежых з лепшымі смакавымі якасцямі прадуктаў. Меню мяняецца 5-6 разоў у год. Сярод прысмакаў нашага шведскага стала знойдуць любімую ежу як аматары рыбных, так і мясных страў, прапануем таксама стравы для вегетарыянцаў.

Думаючы пра людзей, якія не пераносяць глютэн і лактозу, многія стравы без гэтых рэчываў і адпаведна маркіраваны!

Сняданак прапануецца ў час адппраўлення парома MS Finlandia з Хельсінкі раніцай у 9:00, а таксама вячэра класічнага шведскага стала накрыта ў час вячэрняга адпраўлення з Таліна ў 18:30.

Сервіруючы ежу на пароме, мы прытрымліваемся правіл бяспекі, але і ў той жа час захоўваем усім ужо знаёмыя марскія смакавыя ўражанні. Наша летняе меню змяшчае вялікі выбар на любы смак закусак і дэсертаў, якія загадзя раскладзены па порцыях. Асноўныя стравы сервіруюцца на месцы нашымі работнікамі. На сняданак прапануецца ўжо знаёмая класіка: бутэрброды з рознымі начынкамі, бекон, манная каша і арганічная грачаная каша, а таксама розныя ласункі. Для таго каб усё працавала без праблем, паменшылі колькасць месцаў у зале і клапоцімся, каб наведванне рэстарана для вас было б максімальна бяспечным.

У кошт шведскага стала ўваходзіць у неабмежаваным аб'ёме стравы халоднай закускі, гарачыя стравы і салодкае. На сняданак прапануюцца прахаладжальныя напіткі, сокі, чай і кава. На абед і вячэру дадаткова прапануецца піва, белае і чырвонае віно.

Раім ежу купляць разам з білетам на парай MS Finlandia, такім чынам Вы гарантуеце сабе месца ў наш рэстаран-буфет на жаданае адпраўленне парома, а таксама зэканоміце грошы, бо купляючы на пароме на месцы цана буфета даражэйшая. Праверце, у які час пачынаецца сняданак, абед і вячэра, пры браніраванні ў нашай сістэме.


MS Finbo Cargo

На борце парома MS Finbo Cargo можна таксама атрымаць асалоду як ад сняданка, гарачай ежы, кавы, прахаладжальных напіткаў так і іншых прадуктаў у кафэ Finbo Cafeteria, якое знаходзіцца на сёмай палубе.

У дзень адпраўлення ў кафэтэрыі падаюць хатнія гарачыя стравы на працягу 1 гадзіны пасля адпраўлення. Пры адпраўленні парома ў 23.45 гарачая ежа падаецца ў 23.45-00.00. Салат, хлеб і напіткі ўключаны ў кошт. Даступны варыянты ежы без лактозы і без глютэна.

Сняданак накрываецца ў 23:45 – адпраўленне ў 6:00.

Прадукты кафэ можна набыць падчас руху парома, за выключэннем апраўлення ў 23:45. Мы прапануем сваім пасажырам экалагічна чыстыя прадукты і клапоцімся аб іх разнастайнасці.
Аўтаматы па продажы напіткаў і закусак знаходзяцца ў сядзячай зале на восьмай палубе.